business-gazeta.ru

Дакумент унеслі ў Дзярждуму ў канцы верасня. Ён прапануе ўсталяваць агульнае для ўсіх рэгіёнаў Расіі найменне вышэйшай службовай асобы — кіраўнік суб'екта РФ.

У Дзяржсавеце Татарстана лічаць, што нормы законапраекта «супярэчаць асновам канстытуцыйнага ладу РФ як дэмакратычнай федэратыўнай прававой дзяржавы».

Рашэнне не падтрымліваць дакумент было прынята аднагалосна.

Кіраўнік камітэта Дзяржсавета па дзяржбудаўніцтве і мясцовым самакіраванні Альберт Хабібулін прапанаваў дэпутатам Дзярждумы ад Татарстана падтрымаць пазіцыю парламента рэспублікі, а пасля першага чытання законапраекта зноў яго абмеркаваць, піша meduza.io.

Татарстан застаецца адзіным рэгіёнам Расіі, кіраўнік якога называецца прэзідэнтам. У астатніх рэспубліках выкарыстоўваецца слова «кіраўнік» («глава»).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?