Парламент Татарстана выступіў супраць законапраекта аб перайменаванні пасады прэзідэнта Рэспублікі
Дзяржаўны савет (парламент) Татарстана адмовіўся падтрымаць законапраект, які прадугледжвае перайменаванне пасады прэзідэнта ў Рэспубліцы.

Дакумент унеслі ў Дзярждуму ў канцы верасня. Ён прапануе ўсталяваць агульнае для ўсіх рэгіёнаў Расіі найменне вышэйшай службовай асобы — кіраўнік суб'екта РФ.
У Дзяржсавеце Татарстана лічаць, што нормы законапраекта «супярэчаць асновам канстытуцыйнага ладу РФ як дэмакратычнай федэратыўнай прававой дзяржавы».
Рашэнне не падтрымліваць дакумент было прынята аднагалосна.
Кіраўнік камітэта Дзяржсавета па дзяржбудаўніцтве і мясцовым самакіраванні Альберт Хабібулін прапанаваў дэпутатам Дзярждумы ад Татарстана падтрымаць пазіцыю парламента рэспублікі, а пасля першага чытання законапраекта зноў яго абмеркаваць, піша meduza.io.
Татарстан застаецца адзіным рэгіёнам Расіі, кіраўнік якога называецца прэзідэнтам. У астатніх рэспубліках выкарыстоўваецца слова «кіраўнік» («глава»).
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары