24 ліпеня споўнілася 75 гадоў народнаму артысту Беларусі купалаўцу Генадзю Гарбуку.

За плячыма ў яго — амаль сотня тэатральных роляў, дзясяткі працаў у кіно.

Генадзь Гарбук нарадзіўся ў вёсцы Глыбачцы Вушацкага раёну.

Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» І. Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Пятрок у «Знаку бяды«.

Артыст Віктар Манаеў кажа пра свайго старэйшага калегу: «Гэта шчасьце, што ў Купалаўскім тэатры ёсьць такія акторы, як Гарбук — яны з Генадзем Аўсянікавым «апошнія з магікан«, тых сапраўдных купалаўцаў, якія захоўваюць трапяткое стаўленьне і да сцэны, і да справы, і да прафэсіі. А Гарбук, наагул, гэта ўвасабленьне беларускага народу, беларускага характару — вось менавіта праз глыбіню блакітных вачэй Гарбука (я маю на ўвазе яго народнасьць)».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?