Рэдакцыя часопіса «ARCHE» атрымала ліст за подпісам дырэктара РУП «Белсаюздрук» Ігара Дудзіча, у якім зазначаецца, што цяпер «адсутнічае магчымасць распаўсюджання часопіса праз гандлёвую сетку з прычыны надзвычай высокай яе насычанасці перыядычнымі выданнямі, у тым ліку масава‑палітычнай і літаратурна‑мастацкай тэматыкі».

У канцы чэрвеня рэдакцыя «ARCHE» разам з шэрагам незалежных выданняў атрымала ліст за подпісам старшыні грамадскай каардынацыйнай Рады ў сферы СМІ Паўла Якубовіча.

У лісце паведамлялася, што па выніках пасяджэння 4 чэрвеня Рада «прыняла рашэнне рэкамендаваць кіраўніцтву гандлёвага рэспубліканскага унітарнага прадпрыемства вярнуцца да разгляду пытанняў, звязаных з распаўсюдам прадукцыі ўказанага сродку масавай інфармацыі». Рэдакцыя часопіса накіравала зварот да кіраўніцтва «Белсаюздруку» з просьбай аднавіць распаўсюд выдання.

Галоўны рэдактар «ARCHE» Валер Булгакаў мяркуе, што ў сітуацыі з незалежнымі сродкамі інфармацыі адбываюцца мінімальныя змены, бо да гэтага часу застаюцца няроўныя ўмовы для распаўсюду прэсы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?