«Устанавіўшы свой пратэктарат ва Украіне, Захад разбурыў эканоміку гэтай краіны, давёў грамадства да бяспраўя, а асобныя пласты насельніцтва да галечы. У любы момант ва Украіне можа запалаць так, што мільёны ўкраінцаў пабягуць шукаць прытулак у іншых краінах», — сказаў ён.

Патрушава лічаць адным з найбольш уплывовых чыноўнікаў Крамля.

Нагадаем, нядаўна расійская разведка назвала сітуацыю ў Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008 годзе.

Паведамленні аб тым, што Расія нарошчвае вайсковыя сілы на мяжы з Украінай, пачалі з'яўляцца ў СМІ ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада, у прыватнасці, пра гэта пісалі The Washington Post і Politico.

Пазней Bloomberg і The New York Times са спасылкай на крыніцы напісалі, што ЕС атрымаў ад ЗША папярэджанне аб магчымым ўварванні Расіі ва Украіну. На думку амерыканскіх разведчыкаў, імавернасць гэтага ўзрастае па меры наступу халадоў.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?