Скрыншот з канала Беларусь-1

Скрыншот з канала Беларусь-1

Пракуратура раёна Беласток-Поўнач выдала ордар на арышт салдата 16-й Паморскай механізаванай дывізіі Эміля Чэчкі, які дэзертаваў з войска і ўцёк у Беларусь. Ордар дзейнічае на тэрыторыі Польшчы.

21 снежня пракуратура Беластока завочна выставіла салдату абвінавачванне па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Польшчы — «Дэзертырства», што прадугледжвае да 10 гадоў зняволення. Акрамя таго, акруговая пракуратура Варшавы правярае дзеянні Чэчкі на здзяйсненне «злачынства супраць Рэспублікі Польшча» паводле часткі 1 артыкула 127, што можа пагражаць пажыццёвым пазбаўленнем волі.

Як сказаў прадстаўнік пракуратуры раёна Беласток-Поўнач палкоўнік Радаслаў Вішанка, ордар азначае тое, што падазраванага цяпер можа затрымаць на тэрыторыі Польшчы любая сілавая структура і перадаць пад следчы арышт, аднак расследавання яшчэ на папярэднім этапе, таму пакуль не вядзецца гаворкі пра экстрадыцыю Чэчкі з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0