Свет

У Польшчы выдалі ордар на арышт збеглага салдата Эміля Чэчкі

Польскі салдат дэзертаваў са свайго войска і ўцёк у Беларусь 16 снежня, неўзабаве ён стаў даваць інтэрв'ю беларускім дзяржаўным СМІ, вінавацячы Польшчу ў масавых забойствах мігрантаў.

Скрыншот з канала Беларусь-1

Пракуратура раёна Беласток-Поўнач выдала ордар на арышт салдата 16-й Паморскай механізаванай дывізіі Эміля Чэчкі, які дэзертаваў з войска і ўцёк у Беларусь. Ордар дзейнічае на тэрыторыі Польшчы.

21 снежня пракуратура Беластока завочна выставіла салдату абвінавачванне па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Польшчы — «Дэзертырства», што прадугледжвае да 10 гадоў зняволення. Акрамя таго, акруговая пракуратура Варшавы правярае дзеянні Чэчкі на здзяйсненне «злачынства супраць Рэспублікі Польшча» паводле часткі 1 артыкула 127, што можа пагражаць пажыццёвым пазбаўленнем волі.

Як сказаў прадстаўнік пракуратуры раёна Беласток-Поўнач палкоўнік Радаслаў Вішанка, ордар азначае тое, што падазраванага цяпер можа затрымаць на тэрыторыі Польшчы любая сілавая структура і перадаць пад следчы арышт, аднак расследавання яшчэ на папярэднім этапе, таму пакуль не вядзецца гаворкі пра экстрадыцыю Чэчкі з Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая12

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

РПЦ арганізавала аблёт месцаў расійскіх паражэнняў з мошчамі Георгія Пераможца6

У Чыжоўскім вадасховішчы ў Мінску злавілі гіганцкага сома ФОТАФАКТ

П'яны камбайнёр наехаў на работнікаў: адзін чалавек загінуў

«Працягвайце рух». У Іспаніі абнародавалі запіс перамоваў машыністаў з дыспетчарамі перад крушэннем, у якім загінулі 68 чалавек4

Беларус знайшоў у Польшчы магілу прадзеда, які загінуў за два тыдні да заканчэння вайны. І прывёз туды бацьку2

Apple прэзентавала першы MacBook з сэнсарным экранам 2

Самалійскія піраты вярнуліся2

Дом Масквы ў Мінску курыруе супрацоўнік ФСБ9

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая12

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць