Украіна працягвае паспяховы супраціў расійскай агрэсіі. Па-ранейшаму ў руках расійскай арміі няма ніводнага буйнога горада, хоць Херсон на поўдні і знаходзіўся ў складанай сітуацыі. Расія працягвае налёты з паветра, прытым выкарыстоўваючы зброю і метады, якія спрыяюць павелічэнню колькасці ахвяраў сярод мірных жыхароў. Інтрыга дня — ці ваюе ўжо ва Украіне беларуская армія. Паведамленні прыходзілі, але пацвярджэнняў не было. У той жа час свет працягвае дэманстраваць надзвычайную салідарнасць з Украінай і ўкраінцамі. Працягваюць паступаць паведамленні аб адмове розных арганізацый і камерцыйных структур супрацоўнічаць з краінай-агрэсарам. Украіна як ніколі блізкая да ўступлення ў Еўрасаюз. «НН» далей сочыць за падзеямі.
Каментары