Меркаванні146146

Пазняк перакананы, што ў другім туры выбараў-1994 перамог бы Лукашэнку

«Выбары 1994 года былі самымі ганебнымі ў гісторыі Беларусі», — мяркуе палітык.

Зянон Пазняк у 1990-я. Архіўнае фота

Зянон Пазняк апублікаваў у сваім фэйсбуку рэфлексію на тэму 30-годдзя з даты правядзення прэзідэнцкіх выбараў — 1994. Нагадаем, паводле афіцыйных падлікаў у першым туры тых выбараў Пазняк заняў трэцяе месца, набраўшы 13%. У Аляксандра Лукашэнкі было 45%, у Вячаслава Кебіча — 17%. Яны і сустрэліся ў другім туры, які скончыўся перамогай Лукашэнкі.

Пазняк мяркуе, што вынік тых выбараў быў забяспечаны моцным уплывам Расіі і ФСБ на беларускую ўладу і грамадства, а таксама фальсіфікацыямі.

Ён лічыць, што і Лукашэнка, і Кебіч былі расійскімі агентамі: «Задача тандэма — не дапусціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазняка».

На думку палітыка, менавіта ён насамрэч праходзіў у другі тур разам з Лукашэнкам. 

«Гэта абазначала б паразу Лукашэнкі ў другім туры (ён не меў праграмы, ценявога ўраду і траціў галоўны папулісцкі козыр — «антыкебіч»)» — перакананы Пазняк.

Ён прыводзіць і канкрэтныя лічбы: кажа, што насамрэч набраў амаль удвая больш, 22% галасоў, але гэтыя галасы аддалі Кебічу, які рэальна ішоў чацвёртым, ніжэй за Станіслава Шушкевіча.

«Фальсіфікацыя была зафіксавана шмат дзе, прытым некаторыя назіральнікі БНФ не разумелі метадаў, як яна дасягаецца. Захавалася, напрыклад, раскладка галасоў (у маім архіве) па ўсіх участках горада Менска. Амаль паўсюдна (прытым адлюстравана ў падліках і пратаколах) на першым месцы быў Пазняк. Але потым, калі былі аб'яўленыя вынікі выбараў, — аказалася, што на першым месцы па Менску Лукашэнка і Кебіч. Нашыя назіральнікі тады яшчэ не сутыкаліся з практыкай улады, калі пратаколы галасавання проста перапісваліся ў адміністрацыі», — піша Пазняк.

Насамрэч, паводле афіцыйных вынікаў, Кебіч атрымаў у Мінску толькі чацвёртае месца, а на другім месцы быў Шушкевіч:

  1. Аляксандр Лукашэнка — 26,5%
  2. Станіслаў Шушкевіч — 21,2%
  3. Зянон Пазняк — 20,9%
  4. Вячаслаў Кебіч — 18,2%
  5. Васіль Новікаў — 4,5%
  6. Аляксандр Дубко — 3,5%.

У якасці доказу фальсіфікацый Пазняк прыводзіць размову з настаўніцамі з Мядзеля, якія ў 1994 былі ў выбарчых камісіях. Па словах палітыка, яны самі клалі бюлетэні не ў тыя стосы і перапісвалі пратаколы з адной задачай — не пусціць Пазняка.

Дарэчы, па афіцыйных падліках, у Мядзельскім раёне Пазняк набраў 27%. Ён саступіў Лукашэнку (37%), але апярэдзіў Шушкевіча і Кебіча (па 11%).

Зянон Пазняк цяпер

Падсумоўваючы, Пазняк тлумачыць сваім чытачам, што выбары ў 1994 годзе не былі дэмакратычнымі, як бы гэта ні паўтарала прапаганда.

«Выбары 1994 года былі самымі ганебнымі ў гісторыі Беларусі. Гэта былі выбары, якія на два пакаленні вызначылі духоўную стагнацыю грамадства, страту гонару, русіфікацыю, залежнасць ад Масквы і адмаўленне ад свабоды. Гэта было сведчанне, калі нацыя, здабыўшы незалежнасць, і маючы кандыдата незалежнасці, свабоды, нацыянальнай перспектывы і дэмакратыі, — прагаласавала за рэнегата, беларусафоба, ненавісніка незалежнасці, шарлатана і псіхапата», — тлумачыць ён, параўноўваючы сябе і Лукашэнку.

Каментары146

  • Жора
    12.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Чытайце першакрыніцы
    12.07.2024
    Заўсёды чытайце першакрыніцы. Націсніце чырвонае слова "апублікаваў" - там пераход на старонку Зянона Пазьняка у Фэйсбук.
  • Рэчаіснасьць
    12.07.2024
    Дзякуй што нарэшце пачалі публікаваць допісы Зянона Пазьняка.

Цяпер чытаюць

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Усе навіны →
Усе навіны

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

Ціханоўская: У Беларусі не павінна быць ніводнага палітвязня. Мы працягнем змагацца, каб кожны і кожная выйшлі на свабоду11

«А куды падзеліся сметніцы ў Мінску?» Камунальнікі пракаментавалі скаргі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне18

Даішнік, якога збіў машынай пенсіянер пад Мінскам, памёр у бальніцы. Яму зладзілі пышнае пахаванне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць