Эканоміка

У якіх раёнах Беларусі найніжэйшыя заробкі?

Выданне Myfin.by вывучыла афіцыйную статыстыку па заробках у рэгіянальным разрэзе і паглядзела, у якіх раёнах Беларусі зафіксаваныя самыя нізкія сярэднія заробкі.

Паводле даных Белстата, у разрэзе абласцей самы нізкі намінальны налічаны сярэдні заробак у маі 2024 года адзначаны ў Магілёўскай вобласці — 1860,3 руб. У канцы рэгіянальнага рэйтынгу апынуліся наступныя раёны: Мсціслаўскі (1500,2 руб.), Слаўгарадскі (1501,5 руб.) і Хоцімскі (1519,6 руб.).

У Віцебскай вобласці сярэдні заробак склаў 1905,9 руб. Менш за ўсё ў маі зараблялі ў Шаркаўшчынскім (1530,8 руб.), Расонскім (1547,9 руб.) і Ушацкім (1578,1 руб.) раёнах.

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Брэсцкай вобласці апынуўся на ўзроўні 1945,6 руб. Аўтсайдарамі па ўзроўні сярэдняга заробку былі Ганцавіцкі (1594,2 руб.), Столінскі (1624,6 руб.) і Драгічынскі (1709,2 руб.) раёны.

У Гродзенскай вобласці ў маі 2024 года сярэдні заробак склаў 2008,0 руб. Самыя нізкія заробкі налічылі работнікам такіх раёнаў, як Іўеўскі (1508,0 руб.), Свіслацкі (1690,5 руб.), Карэліцкі (1691,2 руб.).

Намінальны налічаны сярэдні заробак у Гомельскай вобласці склаў 2022,4 руб. Самыя бедныя раёны вобласці па выніках мая — Акцябрскі (1505,3 руб.), Лельчыцкі (1543,0 руб.) і Веткаўскі (1557,5 руб.).

У Мінскай вобласці сярэдні заробак у апошні месяц вясны выйшаў на ўзровень 2254,4 руб. Мінімальныя паказчыкі па заробках зафіксаваныя ў Бярэзінскім (1734,1 руб.), Вілейскім (1754,4 руб.) і Любанскім (1803,5 руб.) раёнах.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»16

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж43

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць