Грамадства

У Расіі ўнеслі законапраект аб прызнанні суайчыннікамі ўсіх, хто валодае рускай мовай. Беларусаў туды аднясуць таксама

Першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі Канстанцін Затулін («Адзіная Расія») унёс у палату законапраект, які прапануе прызнаваць суайчыннікамі ўсіх, хто валодае рускай мовай, паведамляе ТАСС. 

Як адзначаецца ў тлумачальных дакументах, «законапраект ліквідуе недахопы неапраўдана шырокага тлумачэння ключавога паняцця «суайчыннік». У прыватнасці, прапануецца прызнаваць суайчыннікамі асоб, якія «валодаюць рускай мовай <…> і адносяцца да народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расіі», а таксама тых асоб, «чые прамыя продкі нарадзіліся ці пражывалі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі».

«Пры гэтым улічваецца, што за мінулыя пасля распаду СССР 30 гадоў вырасла новае пакаленне суайчыннікаў, якія не мелі грамадзянства СССР. У сувязі з гэтым з вызначэння паняцця «суайчыннік» выключана сувязь з грамадзянствам СССР», ‒ адзначаецца ў суправаджальных матэрыялах.

Законапраектам таксама прапануецца ўдакладніць пералік народаў, якія гістарычна пражываюць на тэрыторыі Расіі. 

У прыватнасці, у пералік уключаны прадстаўнікі беларускага і ўкраінскага народаў, прадстаўнікі карэнных малалікіх народаў.

Каментары

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў35

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША — успышка кішачнай інфекцыі праз гамбургеры «Макдональдса»2

Латушка выказаўся пра ідэю вярнуць заходніх паслоў у Беларусь14

14-гадовую гродзенскую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі за адзін грам наркотыкаў11

Шоўмен Арцём Рыбакін перакваліфікаваўся ў брокера па нерухомасці6

На поўдні Беларусі сёння былі вельмі яркія заходы сонца ФОТЫ4

У Маладзечне ўсталявалі апору ЛЭП, якая паставіла рэкорд2

Стваральнік «Флібусты», падобна, пайшоў з жыцця праз эўтаназію8

Хто гэты незвычайны аграрый, якога ўзнагародзілі на «Дажынках»?7

«Лукашэнка — маньяк улады, палітычны звер» — былы амбасадар Польшчы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў35

Лукашэнка заявіў, што сям‘я можа бачыцца з Калеснікавай і што яна нічым не адрозніваецца ад «мільёна» іншых палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →