Эканоміка

Беларускія транспартнікі разлічваюць узбагаціцца на фоне еўрапейскіх санкцый супраць перавозчыкаў, і гэта магчыма. Тлумачым нюансы

На днях ЕС увёў санкцыі супраць лагістычных кампаній з беларускай і расійскай прапіскай — фуры на беларускіх (расійскіх) нумарах больш не могуць вазіць грузы з (у) ЕС. Першая рэакцыя — адчуванне катастрофы. Але не ўсё так проста. У беларускіх перавозчыкаў ёсць шанец адкрыць кландайк.

Фота: DELFI

У распараджэнне «Нашай Нівы» трапіў ліст з прапановамі Беларускай асацыяцыі экспедытараў і перавозчыкаў. Ён уключае пункты, якія дазваляюць зразумець, чаго ад уладаў хочуць перавозчыкі, якія апынуліся ў цяжкай сітуацыі. 

«Калі аналізаваць гэты дакумент, то можна зрабіць выснову, што прапануецца паспрабаваць добра зарабіць на ўсёй сітуацыі, — кажа «Нашай Ніве» адзін з удзельнікаў рынку. — Рынак перавозак функцыянуе па прынцыпе парытэтных квот, якія адна краіна выдае іншай.

Напрыклад, беларусам выдавалася 90 тысяч квот на перавозкі ў Германію, адпаведна, і беларусы немцам выдавалі столькі ж. Яны столькі не выкарыстоўвалі, але справа не ў гэтым.

На практыцы гэта прыводзіла да таго, што многія рускія з умоўнага Сургута везлі груз у РБ, тут перагружаліся і везлі далей на беларускіх нумарах сіламі нашых перавозчыкаў, бо ім бракавала ўласных квот.

Цяпер, у сувязі з санкцыямі на выезд, прапануецца зваротная схема — дазволіць уезд еўрапейцам на тэрыторыю на 50 кіламетраў углыб без квот. А таксама не далучацца да люстэркавых забаронных санкцый, якія, імаверна, увядзе Расія.

На практыцы гэта азначае, што існуе разлік на тое, што машыны на еўрапейскіх нумарах будуць заязджаць у РБ, тут перагружацца і везці груз далей, напрыклад у Казахстан, а разгружацца па факце ў Расіі. Аналагічна ў зваротны бок — машыны на еўрапейскіх нумарах будуць забіраць грузы са складаў у Беларусі і везці іх у ЕС». 

У лісце акцэнтуецца, што ўвядзенне Беларуссю контрсанкцый зробіць такую схему работы немагчымай. Але яна вельмі выгадная. 

«Праблема ў тым, што складаў у глыбіню 50 кіламетраў вельмі мала — тыя, што ёсць, змогуць абслугоўваць максімум 500 фур у суткі. Імаверна, «глыбіня» будзе павялічана, — кажа наш суразмоўца. — Некалі ў Беларусі дзейнічалі таксама льготныя ўмовы па размытненні тавараў для «сваіх». Пад ціскам Расіі летам іх адмянілі, але, не выключаю, што нейкі новы «указ №358» можа з'явіцца зноў. Зрэшты, мытніць тавары ў Беларусі і не вельмі абавязкова — можна проста перакладваць іх з фуры ў фуру». 

Разам з гэтым ужо сталі вядомыя асобныя пункты чарнавога плана «комплекснай падтрымкі эканомікі» ад Саўміна. 

Вялікая частка прапановаў датычная рынку перавозак і мае на мэце тое ж, што і прапановы БАМЭ: адмена дазволаў, адмова ад транспартнага кантролю і гэтак далей. 

Агулам удзельнікі рынку канстатуюць трэнд на «перапродаж» беларускіх фур юрыдычным асобам у Казахстане.

Пакупнікі тавараў з Еўропы ў сваю чаргу адзначаюць, што магчымасць паставак з ЕС па-ранейшаму існуе, проста стала каштаваць больш грошай, бо еўрапейскія перавозчыкі працуюць па іншых тарыфах. 

Фуры беларускіх перавозчыкаў, якія працавалі ў бок Еўропы, часткова стаяць без справы. 

«У нас з 50 машын 30 на стаянцы, пры гэтым ўсе ў лізінгу, сітуацыя цяжкая», — кажуць удзельнікі рынку і лічаць, што схема з перавальваннем грузаў з Еўропы на тэрыторыі Беларусі магла б стаць для іх нейкім выйсцем. 

«Увесь бізнэс проста стане». Што азначаюць новыя санкцыі для беларускіх перавозчыкаў

Каментары

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі б мне плацілі — сядзела б і чытала людзям кнігі, нават за малыя грошы». Інтэрв’ю з актрысай Зояй Белахвосцік2

У возеры Свіцязь забаранілі купацца. У чым прычына?1

Mercedes урэзаўся ў Fiat, а пасля збіў двух чалавек

Трамп стаў найстарэйшым кандыдатам на пасаду прэзідэнта ЗША ў гісторыі5

Мінск апынуўся ў топе самых танных гарадоў свету — за жыллё трэба плаціць у 10 разоў менш, чым у Нью-Ёрку7

Першыя праблемы беларусаў на Алімпіядзе ў Парыжы. Весляры ўжо там, а лодкі не прапусцілі 

Топавы амерыканскі часопіс спрагназаваў, колькі беларусы заваююць медалёў на Алімпіядзе. У расіян будзе нуль

Харыс заручылася дастатковай падтрымкай для вылучэння кандыдатам у прэзідэнты

«50 гадзін у апошняй дыктатуры Еўропы». У Беларусь прыехалі мегапапулярныя блогеры з ЗША і Канады — вось навошта17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава16

Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →