Свет33

У Махачкале ізноў пачалася страляніна

У сеціве распаўсюджваюцца відэа, на якіх бачныя сілавікі з аўтаматамі на вуліцах.

Паведамляецца, што нібыта ўсё пачалося з таго, што невядомыя адкрылі агонь па супрацоўніку патрульна-паставой службы ў Махачкале. Нібыта даішнікі спынілі машыну за перавышэнне хуткасці і выявілі ў ёй зброю. Пасля таго ўладальнік зброі адкрыў па паліцэйскіх агонь і паспрабаваў збегчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. У горадзе абвясцілі план «Перахоп», шукаюць двух узброеных людзей на чорнай машыне «Прыёра».

У адміністрацыі Махачкалы паведамілі, што ў раёне вуліц Магамеда Гаджыева і Каркмасава сілавікі «праводзяць мерапрыемствы і папярэджваюць насельніцтва аб неабходнасці пакінуць гэтую тэрыторыю».

Раней, у гэту нядзелю, прынамсі 20 чалавек, у тым ліку 17 сілавікоў, загінулі ў выніку нападу на праваслаўныя храмы, сінагогі і пост ДПС у дагестанскіх Дэрбенце і Махачкале.

Каментары3

  • Сакавік
    25.06.2024
    Выдатная мясціна для ісламскіх радыкальных рухаў памножаная на некантраляваны распаўсюд зброю атрымліваем выдатную колькасць відосікаў, дзе жыхары расеі перамагаюць адзін аднаго у спецыяльнай аперацыі
  • Легион
    25.06.2024
    Действуйте братья
  • Зажигай давай
    26.06.2024
    Надеюсь не последняя.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр вядомы матацыкліст Дзмітрый Яўхіменка1

У Швейцарыі ўжо больш за месяц як знікла сястра двух былых беларускіх палітвязняў3

The Insider: Новы санкцыйны пакет Еўрасаюза складалі праз штучны інтэлект7

Алжыр адправіць свае войскі ў суседні Нігер. Там цяпер кіруе прарасійская хунта

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак6

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць