Зборная Беларусі правяла чарговы матч у рамках адборачнага турніру да чэмпіянату свету па футболе. Як і тры тыдні таму, супернікам стала зборная Харватыя.

У Мінску балканцы без цяжкасцяў расправіліся з нашымі — 1:3. А вось у Заграбе памучыліся.

На 24‑ай хвіліне лік адкрыў Іван Ракіціч. Пасля яго ўдару мяч няўдала трапіў у галаву Дзмітрыя Верхаўцова і адскочыў у нашы вароты — 1:0.

На працягу астатняга матчу беларусы мелі падаўляльную перавагу. Гульцы нашай каманды ў другім тайме як мінімум тры разы прабачалі харватаў. Бернду Штанге толькі заставалася, што хапацца за галаву.

Не дапамагло нават выдаленне Чарлукі. У сераду беларусы правядуць хатні матч з Украінай.

***

Таксама ў нашай групе Украіна сёння разграміла Андору — 5:0.

Турнірнае становішча наступнае: Англія — 21 пункт (7 гульняў), Харватыя — 17 (8), Украіна — 14 (7), Беларусь — 9 (7), Казахстан — 3 (7), Андора — 0 (8).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?