60 чалавек сабралася ў Віцебску, каб паслухаць Аляксандра Мілінкевіча. Лідэр Руху «За свабоду» прыехаў, каб сустрэцца з актывістамі сваёй арганізацыі. У маленькі «Еўрапейскі клуб» набілася, аднак, нашмат больш людзей.
Тое самае адбылося ў Пружанах. У гэтым невялікім горадзе на сустрэчу з Губарэвічам і Севярынцам прыйшлі 35 чалавек.
Нягледзячы на кампанію ачарнення, разгорнутую прарасійскімі сіламі, Мілінкевіч захоўвае высокі давер незалежнага грамадства ў рэгіёнах.
Прысутных на сустрэчы ў Віцебску найбольш цікавілі пытанні будучых прэзідэнцкіх выбараў. Вакол будучыні блоку «Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы» разгарнулася дыскусія. Затое еўрапейскі выбар Беларусі ніхто з прысутных пад сумнеў не ставіў.
0
0
0
0
0
0