Пра гэта пасля заканчэння вучобы ў габрэйскім інстытуце Iyyun заявіў 29‑гадовы Юры Форман, ураджэнец Беларусі, першы ізраільскі чэмпіён свету па боксе ў вагавай катэгорыі WBA (да 69,85 кг), які жыве і трэніруецца ў ЗША.

 Пасля пераможнага бою над Сантасам.

Пасля пераможнага бою над Сантасам.

У інтэрв’ю журналістам ён сказаў, што хоча з’ехаць у Ізраіль, працаваць у сінагозе і абараняць свой чэмпіёнскі тытул у якасці рабіна‑баксёра.

«Я вельмі ганаруся тым, што я габрэйскі баксёр, — кажа Юры. — Можа, мой тытул крыху дапаможа змяніць уяўленне пра мой народ».

Шлях да чэмпіёнства, паводле слоў Юрыя, пачаўся на радзіме, у Беларусі.

Яму было гадоў сем, калі некалькі старэйшых па ўзросце школьнікаў пабілі яго ў душавой басейна. Дадому ён прыйшоў у слязах, і на наступны дзень маці адвяла яго ў секцыю боксу. Першы трэнэр Формана паабяцаў хлопчыку, што такое больш не паўторыцца.

Калі Юру споўнілася 11 гадоў, яго сям’я пакінула Гомель і эмігравала ў Ізраіль. Форманы пасяліліся ў Хайфе, і тут хлопчыка спрабавалі абразіць ужо з‑за яго беларускага паходжання. Ён вярнуўся да трэніровак, і хутка высветлілася, што супернікаў сярод баксёраў‑аматараў у яго няма.

У 1999 Юры Форман перабраўся ў ЗША, у Бруклін. Ён марыў стаць чэмпіёнам сярод прафесіяналаў. Мара маладога чалавека ажыццявілася ў лістападзе 2009 года, калі на чэмпіянаце свету ў Лас‑Вегасе ён перамог пуэртарыканскую зорку Даніэля Сантаса.

«Я хацеў даказаць свету, што габрэі могуць змагацца і што, нягледзячы на тое, што іх білі і збівалі, яны могуць змагацца», — кажа Форман.

Паводле 29‑гадовага баксёра, яго вера і заняткі такім жорсткім відам спорту ніколькі не супярэчаць Торы.

Сваю мэту ў спорце Форман бачыць не ў нанясенні ўдараў праціўніку, а ў перамозе над ім. Юры сцвярджае, што бокс і юдаізм дапаўняюць адзін адно.

«Калі я іду ў спартыўную залю, я трэнірую сваё фізычнае «я«, а калі я займаюся з рабінам, то трэнірую свае духоўныя мускулы. Чалавек павінен імкнуцца да большага ўдасканалення. Як у веры, так і на рынгу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?