25–28 лютага ва Ўкраінскім Музэі, што ў Манхэтане, пройдзе кінафэст, у якім возьме ўдзел і фільм пра Беларусь.

Kinofest NYC 2010- першы кінафэст на тэрыторыі ЗША, які праводзіцца сумеснымі намаганьнямі незалежных прадстаўнікоў кінаіндустрыі Ўкраіны, Беларусі і іншых краін постсавецкага блёку.

Фэст праводзіцца пры фінансавай дапамозе Нью-ёркскага дэпартамэнта па справах культуры.

Чатырохдзённае мерапрыемства, будзе ўключаць паказ дакумэнтальных, кароткаметражных стужак і анімацыйных фільмаў. Пад час іх можна будзе сустрэцца з рэжысёрамі, прадзюсэрамі і спэцыяльна запрошанымі госьцьмі ды дакладчыкамі. Усе фільмы будуць паказвацца на ангельскай мове або з ангельскімі субтытрамі.

Фільм пра Беларусь «Урок беларускай мовы» будзе паказаны ў апошні дзень кінафэсту.

Фільм Міраслава Дэмбіньскага «Урок беларускай» факусуе сваю ўвагу на навучэнцах і прыхільніках менскага Коласаўскага ліцэю — беларускай навучальнай установы, якая пасля забароны працягнула навучаньне ў падпольлі.

Падзеі прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году становяцца кульмінацыяй фільму: у той гістарычны для краіны сакавік беларусы змагаліся за сваё права быць пачутым.

«Лекцыя беларускай мовы», Міраслаў Дэмбіньскі, 2006, 55 хв., на беларускай за ангельскімі субтытрамі. «A Lesson of Belarusian» (Miroslaw Dembinski, 2006, 55min, Belarusian w/English subtitles).

Нью Ёркскі кінафэст Kinofest NYC 2010, 25 — 28 лютага, 2010

Ёсьць розныя варыянты набыцьця квіткоў: пры набыцьці анлайн да 23 лютага кошт 8 даляраў; пасьля 23 лютага — 10 даляраў за адзін паказ; 24 даляры — на ўвесь фэст.

Квіткі можна набыць загадзя на афіцыйным сайце фэсту kinofestNYC.com ды на сайце арганізатара мерапрыемства — Украінскага Музэю ukrainianmuseum.org.

Украінскі Музэй знаходзіцца ў Манхэтане, Нью-Ёрк Сіці.

Адрэса: 222 East 6th Street (bet ween 2nd і 3rd Avenues),

New York, NY 10003, тэлефон: 212-228-0110 Мэтро: лінія «6» да прыпынку «Astor Pl» ці лінія «R» да станцыі «8th St» .

Паказы фільмаў. Расклад фэсту

Чацьвер 25 лютага, увечары, а 7-й гадзіне
«Успаміны пра вандроўку ў Летуву». Рэжысэр: Ёнаса Мекаса, 1971, 88 хвілін. «Reminiscences of a Journey to Lithuania», Jonas Mekas, 1971, 88 min, 16 mm.

Пятніца 26 лютага, увечары, а 7-й гадзіне
«Чацьвёртая хваля». Рэжысэр: Вікторыя Мельнікава, 2008, 80 хв., на ўкраінскай мове з ангельскімі субтытрамі. «The Fourth Wave», Viktoria Melnykova 2008, 80min, Ukrainian w/English subtitles.

Субота 27 лютага, удзень, а 5-й гадзіне
Кароткамэтражныя фільмы маладых украінскіх кінемаграфістаў

Субота 27 лютага, увечары, а 8-й гадзіне
«Вандроўка Сілы», Пол Дэўлін, 2003, 85 хв., на грузінскай мове з ангельскімі субтытрамі.«Power Trip» , Paul Devlin, 2003, 85 min, Georgian w/English subtitles.

Нядзеля 28 лютага, удзень, а 2-й гадзіне
«Салідарнасьць». Рэжысэры: Джоан Шымке і Ева Нагорскі, 2005, 21 хв. «Solidarity», Joan Schimke and Eva Nagorski, 2005, 21min.

«Урок беларускай мовы», Міраслаў Дэмбіньскі, 2006, 55 хв., на беларускай за ангельскімі субтытрамі. «A Lesson of Belarusian»(Miroslaw Dembinski, 2006, 55min, Belarusian w/English subtitles)

Нядзеля 28 лютага, удзень, а 5-й гадзіне
«Піктограф». Рэжысэры: Мішо і Ліда Сухі, 2007, 21 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. «Pictograph», Miso & Lida Suchy, 2007, 21 min, Ukrainian w/Eng subtitles.

«Я — помнік самому сабе». Рэжысэр: Дмітро Цяжлоў, 2009, 55 хв., на ўкраінскай з ангельскімі субтытрамі. «I Am a Monument to Myself», Dmytro Tiazhlov, 2009, 55 min, Ukrainian w/English subtitles.

«Спаленая зямля». Рэжысэр: Тарас Таменка, 2004, 25 хв., бяз словаў. «A Parched Land», Taras Tomenko, 2004, 25 min, no dialogue.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?