Учора прайшлі паўторныя матчы 1/8 фіналу Кубку Беларусі па футболе. Абышлося бяз значных сэнсацыяў. Адзіным прадстаўніком ніжэйшых ліг, што трапіў у восемку наймацнейшых, стаўся ФК «Менск» (Д2), які асіліў магілёўскае «Дняпро». Праўда, «месьцічы», відаць ужо налета будуць гуляць у найвышэйшай лізе.

Давялося панэрвавацца і жодзінскім «тарпэдаўцам», якія ўрэшце паводле сумы двох матчаў перадужалі супраціў ФК «Полацак» (Д3). Гарадзенскі «Нёман» неўспадзеўкі лёгка адолеў бар’ер у выглядзе ФК «Гомель», перамогшы тых у абодвух матчах. Берасьцейскія «дынамаўцы» не адчулі жаднага супраціву ад менскага «Лякаматыву» – 1:4, 1:3.

Яшчэ прасьцей перамогі даліся менскім «дынамаўцам», ім супрацьстаяў рэчыцкі «Ведрыч-97» (Д2) – 4:0, 3:0. Салігорскі «Шахтар» пасьля нічыйнай ў першым матчы разграміў віцебскіх «чыгуначнікаў» у паўторным – 1:4. МТЗ-РІПА двойчы па 1:3 перагуляў шклоўскі «Спартак» (Д3).

Лідэр чэмпіянату барысаўскі БАТЭ на галаву перавысіў ждановіцкую «Дарыду» – 4:0. У першым жа матчы «мінэральная» дружына нават змагла ўзяць

– 0:1. Паводле сумы двух матчаў барысаўцы крочаць далей.

Увесну ў 1/4 фіналу міжсобку падужаюцца: «Тарпэда» (Жодзіна) – ФК «Менск», МТЗ-РІПА (Менск) – БАТЭ (Барысаў), «Шахтар» (Салігорск) – «Дынама» (Берасьце), «Дынама» (Менск) – «Нёман» (Горадня). Сярод усіх параў найбольшую заўзятарскую цікавасьць відавочна выкліча другая, дзе сыдуцца былая і цяперашняя каманды галоўнага трэнэра зборнай Юр’я Пунтуса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?