У моладзевым чэмпіянаце Швецыі мудрагелістым голам адзначыўся цэнтрафовард каманды «Альмтуна» Оскар Мілтан. Яго каманда сустракалася з камандай «Накі». 17-гадовы Оскар Мілтан знаходзіўся за брамай суперніка і проста перакінуў шайбу ў напрамку галкіпера. Пасля чаго каўчукавы дыск ад спіны галкіпера «Накі» адскочыў і перасек лінію брамы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?