Сваякі палітвязняў 17 студзеня сустрэліся з амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.
Прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы «Вызваленне» Вольга Бандарэнка, Мілана і Алена Міхалевіч, Ульяна Кобец і Ала Уладзіміраўна Саннікава распавялі пра лёс сваіх родных, арыштаваных пасля разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня. У амбасадзе ім быў аказаны цёплы і сардэчны прыём, а спадарыня Амбасадар выказала разуменне і падтрымку сем’ям.
Сваякі вязняў КДБ распавялі прадстаўніку Вялікабрытаніі аб абуральна лісце амбасадара Беларусі ў Лондане, які бессаромна сцвярджае аб нібыта «курортных» умовах ўтрымання палітвязняў.
Спадарыня Томас запэўніла, што ўрад Вялікабрытаніі прыкладае ўсе сілы для вызвалення вязняў і прымае адпаведныя рашэнні. Урад каралеўства з вялікай заклапочанасцю сочыць за развіццём сітуацыі ў нашай краіне.
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)