Прэс-сакратар польскага ўраду Павел Грась абвяргае інфармацыю «Комсомольской правды» пра існаванне так званай «таемнай інструкцыі», паводле якой самалёт можа сесці ў аэрапорце толькі з дазволу «галоўнага пасажыра», у дадзеным выпадку — прэзідэнта Леха Качынскага.

— Такой інструкцыі не існуе, — сцвярджае Грась. — Тое, што напісала «Комсомольская правда», — папросту хлусня і маніпуляцыя. Прэс-сакратар ураду дадаў, што перад публікацыяй дакладу Мілера, які змяшчае польскую версію прычынаў катастрофы, варта чакаць правакацый ад СМІ, якія захочуць сцвердзіць, што адзіная праўда пра катастрофу — у рапарце МАК.

«Комсомольская правда» сцвярджае, што інфармацыя пра «таемную інструкцыю» была атрыманая ад польскага журналіста, але імені яго не называе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?