У матчы 8-га тура групавога турніру Аб’яднанай лігі ВТБ «Мінск-2006» прайграў на сваёй пляцоўцы лідару чэмпіянату Расіі казанскаму «УНІКСу» з лікам 78:90 (21:30, 14:16, 18:22, 25:22).

Матч прайшоў на «Мінск-Арэне» 9 лютага.

Сёння маскоўскі ЦСКА выйграў у Вільні ў «Летувас Рытаса» 73:63.

Турнірнае становішча: УНІКС — 15 балаў (7 перамог, адна нічыя), ЦСКА — 15 (7–1), Мінск-2006 12 (4–4), Летувас Рытас Літва — 12 (4–4), Дняпро Украіна — 8 (1–6), Хонка Фінляндыя — 7(0–7).

10 сакавіка «Мінск-2006» на «Мінск-Арэне» згуляе з «Летувасам Рытасам», а ў апошнім туры 16 сакавіка ў Маскве — з ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?