Баранавіцкі гарвыканкам дазволіў 16 чэрвенясацыял-дэмакратам пікет у старым парку, адмовіўшы ў пікетах на плошчы Леніна і каля Дома гандлю «Вясёлка». Дзесяць удзельнікаў пікету будуць ахоўваць пяць міліцыянераў і брыгада хуткай дапамогі.
Як распавёў
Заяўкі на тры пікеты былі пададзены 27 мая сябрам Беларускай
У адказе арганізатару пікетаў за подпісам намесніка старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Дзмітрыя Касцюкевіча паведамляецца: «Баранавіцкі гарадскі выканаўчы камітэт вымушаны адмовіць Вам у дазволе на правядзенне масавага мерапрыемства каля ДГ „Вясёлка“ і на плошчы Леніна (каля фантана)». Разам з тым Вячаславу Болбату дазволена з 13:00 да 14:00 правесці пікет у старым парку.
Гэта тлумачыцца тым, што, згодна з рашэннем гарвыканкама № 1497 ад
Як расказаў Вячаслаў Болбат, дазволены пікет магчымы толькі пры выкананні умоваў рашэння гарвыканкама — прысутнасці на мерапрыемстве нараду міліцыі і брыгады хуткай дапамогі. Баранавіцкія
«Цяпер мы займаемся заключэннем дамовы і аплатай паслуг медыкаў і міліцыі», — паведаміў арганізатар пікета Вячаслаў Болбат. Па яго словах,
гадзіна дзяжурства машыны хуткай дапамогі з брыгадай медыкаў абыдзецца ў 41 тысячу рублёў. Прысутнасць ажно пяці супрацоўнікаў міліцыі каштуе 81 тысячу рублёў, бо за знаходжанне на пікеце трох афіцэраў міліцыі трэба заплаціць па 17000, а двух супрацоўнікаўпатрульна-паставой службы — па 15000 рублёў у гадзіну».