Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) паведаміла, што датэрміновае галасаваньне на мясцовых выбарах пачнецца 9 студзеня 2007 году.

Сам дзень выбараў прызначаны на 14 студзеня. Бюлетэні будуць выдавацца на падставе сьпісу грамадзянаў, якія маюць права ўдзелу ў галасаваньні, па прад’яўленьні пашпарту. Акрамя пашпарту, бюлетэнь будзе можна атрымаць на падставе іншых дакумэнтаў. У прыватнасці, гэта студэнцкі білет, пэнсійнае пасьведчаньне, службовае пасьведчаньне дзяржаўнага служачага, пасьведчаньне вайскоўца, даведка ворганаў унутраных справаў для грамадзянаў, якія страцілі пашпарт альбо здалі яго на абмен. У дакумэнтах абавязкова павінны быць фатаздымкі.

Паралельна з датэрміновым галасаваньнем будзе працягвацца агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты, якая пачалася 15 сьнежня. Яна завершыцца 13 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?