Плошчу Леніна ў Брэсце агарадзілі турнікетамі.
Там праходзіць спартовае мерапрыемства — абласныя спаборніцтвы, прысвечаныя 70-годдзю пачатку абароны Брэсцкай крэпасці і Міжнароднаму алімпійскаму дню. Колькасць людзей у пагонах на самой плошчы, прылеглых вуліцах і панадворках — зашкальвае. Дзяжурыць аўтазак.

Вялікі натоўп рушыў па Пушкінскай ў бок Савецкай. Людзі пляскаюць у далоні.

Людзі дайшлі да помніка 1000-годдзя Брэсту. Людзі выходзяць з крам, падымаюцца з-за столікаў кафэ і падхопліваюць апладысменты.

Ланцуг людзей расцягнуўся ад бара «Візіт» да к/т «Беларусь». Колькасць удзельнікаў вырасла да больш чым 500 чалавек, можа быць нават пад тысячу.

Каля ЦУМа супрацоўнікі спецслужб рассеклі народ на дзве часткі і выціснулі, але людзі прадоўжылі рух — цяпер назад па вуліцы Савецкай.

Як паведамілі праваабаронцы, усяго ў Брэсце было затрымана 18 чалавек.

За падзеямі назіралі карэспандэнты Першага расійскага тэлеканала і канала «Россія». Рэпартаж з шэсця ў Брэсце паказалі ў навінах тэлеканала «Весті-24»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?