Сёння раніцай пасля цяжкай і працяглай хваробы на74-м годзе жыцця памёр заслужаны трэнер СССР па баскетболе Сямён Львовіч Халіпскі.
З яго імем звязана цэлая эпоха жаночага баскетбола Беларусі.
У часы Савецкага Саюза узначалены ім мінскі «Гарызонт» меў рэпутацыю самага задзірлівага і бескампраміснага клуба, заваёўваў сярэбраныя медалі чэмпіянату краіны, якія паспяхова гуляў у еўракубках.
Халіпскі даволі доўга кіраваў маладзёжнай і другой зборнай СССР, а ў перыяд суверэннага баскетбола — нацыянальнай зборнай Беларусі. Быў прызнаны найлепшым трэнерам за
Стан бяздзейнага баўлення часу быў абсалютна непрымальны для Сямёна Львовіча, і таму да апошніх дзён ён працаваў, асістуючы ў клубе «Бярэзіна»-РЦОР свайму вучню Андрэю Ваўлеву.
Пайшоў Майстар. Але светлая памяць аб ім назаўсёды застанецца ў памяці удзячных вучняў, калег, балельшчыкаў. Светлая Вам памяць, Сямён Львовіч…
Каментары