Свет33

У Львове дэпутат пры затрыманні спрабаваў змыць ва ўнітаз $25 тысяч ФОТА

Супрацоўнікі Дзяржаўнага бюро расследаванняў Украіны затрымалі дэпутата Львоўскай абласной рады, а таксама яго саўдзельніка — намесніка гарадскога кіраўніка адной з тэрытарыяльных абшчын рэгіёна. Яны спрабавалі падмануць мясцовага прыватнага прадпрымальніка і махлярскім спосабам забраць у яго 1,2 мільёна грыўняў. Гэта каля $29 тысяч.

Махляры абяцалі прадпрымальніку дапамагчы выйграць тэндар на выкананне будаўнічых работ у рэгіёне, але той адмовіўся.

Пасля таго, як прадпрымальнік самастойна выйграў тэндар, зламыснікі вырашылі прыкідвацца, што гэта менавіта дзякуючы ім гэта адбылося, і настойліва пачалі патрабаваць у бізнэсмена частку прыбытку.

Сілавікі затрымалі дэпутата і намесніка мэра падчас атрымання імі грошай. Адметна, што дэпутат спрабаваў змыць грошы ва ўнітаз.

Каментары3

  • Андрусь
    25.12.2024
    Ва Украіне няма "абласных саветаў", там гэты орган улады завецца "абласная рада". Слова "рада" дакладна з такім самым значэннем ёсць і ў беларускай мове. Навошта вы перакладаеце назву ўкраінскага органа ўлады раіізаваным словам эпохі СССР?
  • .
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Команч
    26.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць