Праверыць, ці дзейнічае медыцынская даведка кіроўцы, цяпер можна анлайн
На сайце «Е-паслуга» даступны новы сэрвіс.
На партале «Е-Паслуга» з'явілася новая электронная паслуга — 3.91.01 «Прадастаўленне звестак аб медыцынскай даведцы, выдадзенай пры аглядзе і перааглядзе кіроўцаў і кандыдатаў у кіроўцы транспартных сродкаў». Пра гэта паведамляе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг.
Паслуга даступная для грамадзян, а таксама для Міністэрства ўнутраных спраў.
Каб ёй скарыстацца, трэба мець электронны лічбавы подпіс, ID-картку ці ўнікальны ідэнтыфікатар.
Каментары
Прагрэс