Сёння падпісана трансфернае пагадненне аб пераходзе з БАТЭ ў маскоўскае «Дынама» паўабаронцы Паўла Няхайчыка. Такім чынам, Няхайчык стане другім футбалістам, якія перайшоў у маскоўскі клуб з БАТЭ гэтым летам.

 Фота Івана Уральскага, goals.by

Фота Івана Уральскага, goals.by

Павел абараняў колеры барысаўскага клуба сем гадоў (2005–07 — дублёры, 2007–11 — асноўны склад). За гэты час у складзе галоўнай каманды БАТЭ ён правёў у чэмпіянатах Беларусі роўна 100 матчаў, забіў 18 галоў, аддаў 14 галявых перадач.

Разам з клубам Павел чатыры разы станавіўся чэмпіёнам краіны, адзін раз — уладальнікам Кубка Беларусі, двойчы — уладальнікам Суперкубка. Двойчы пры яго непасрэдным удзеле каманда прабівалася у групавыя турніры Лігі чэмпіёнаў, а яшчэ двойчы — у групавыя турніры Лігі Еўропы. Усяго Няхайчык правёў 41 матч у рамках еўракубкаў і забіў у іх 8 галоў.

У гэтым годзе Павел прадстаўляў БАТЭ у складзе маладзёжнай зборнай Беларусі на фінальным турніры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы і разам з камандай выйграў бронзавыя медалі, а заадно пуцёўку на Алімпійскія гульні ў Лондане. Гэтым летам ён дэбютаваў і ў нацыянальнай зборнай Беларусі.

Няхайчык правёў яркі адрэзак кар’еры ў БАТЭ. ФК БАТЭ дзякуе Паўлу за тую самааддачу і мэтанакіраванасць, якія ён прадэманстраваў у клубе. Спадзяемся, не менш яркімі будуць і яго выступу ў маскоўскім «Дынама». Ва ўсякім выпадку, ФК БАТЭ шчыра жадае Няхайчык гэтага, а таксама здароўя, далейшага росту і ўсялякіх поспехаў на футбольнай ніве.

***

Нагадаем, што ў інтэрв'ю Прессболу старшыня праўлення ФК БАТЭ Анатоль Капскі заяўляў, што гатовы адпусціць Няхайчыка за 3 млн еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?