16.55. Дэманстранты віталі сцяг апладысментамі і аб'явілі пра завяршэнне акцыі. Удзельнікі разыходзяцца.

16.52. Актывісты запусцілі 20-метровы вясёлкавы сцяг у неба на балёніках .

16.50. Шэсце працягваецца. Сітуацыя спакойная. «Я лічу, што праводзіць прайд на ўскраіне горада не сорамна», — каментуе Сяргей Андросенка.

16.40. Каля 15 прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці рушаць шэсцем па вуліцы Сяліцкага ў Мінску. Гэта рабочы раён Шабаны, каля завода жалезабетонных вырабаў. Сярод удзельнікаў госці з Украіны, Швецыі, а таксама актрыса «Свабоднага тэатра» Юлія Шаўчук.

* * *

Сёння, а 14-й гадзіны прадстаўнікі беларускай ЛГБТ-супольнасці меркавалі правесці ў Мінску гей-прайд. Ці ўдасца ім рэалізаваць свае планы?

Сачыце за абнаўленнямі на nn.by ў найбліжэйшы час.

* * *

Нагадаем, Мінгарвыканкам не дазволіў шэсце Мінскага гей-прайда, які меркавалася правесці па вуліцы Акадэміка Красіна ў мікрараёне Сосны.

Заяўнікі Мінскага гей-прайда атрымалі адпаведны адказ з Мінгарвыканкама, падпісаны галоўным ідэолагам сталіцы, — намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Ігарам Карпенкам.

Нягледзячы на тое, што заяўлены маршрут шэсця пралягаў далёка ад цэнтра ў малалюдным месцы, гарадскія ўлады палічылі, што публічную акцыю ЛГБТ-супольнасці варта забараніць, бо правядзенне мерапрыемства планавалася на адлегласці меншай за 50 метраў ад тэрыторыі арганізацый, якія забяспечваюць жыццядзейнасць насельніцтва.

Акрамя таго, у выканкаме палічылі, што правядзенне ўказанага шэсця будзе ствараць перашкоды руху пешаходаў і нават руху транспарта, паведамляе ў сваім прэс-рэлізе нa gaybelarus.by.

«Я разглядаю забарону шэсця Мінскага гей-прайда дыскрымінацыйнай і рэпрэсіўнай», — заявіў старшыня аргкамітэта гей-прайда Сяргей Андросенка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру