У снежні газета выдавалася штодзённым накладам 400 100 асобнікаў, сённяшні нумар, за 4 студзеня, выйшаў накладам 352 859 асобнікаў, такім чынам падзенне складае 47 тыс. 241 асобнік (або мінус 11,8%).
Наклад «Звязды» не змяніўся — 33 380.
Наклад спартыўнай газеты «Прессбол» знізіўся крыху. Так, у аўторак, 27 снежня, было надрукавана 17 943 асобнікі, сёння газета выйшла накладам 17 495 асобнікаў.
Наклад «Народнай Волі», наадварот, вырас: у канцы снежня наклад нумара складаў 27 тыс. 720 асобнікаў, першы студзеньскі выйшаў тыражом 28 360 асобнікаў (плюс 2,3%).
Першы ў гэтым годзе нумар «НН» павінен выйсці на наступным тыдні.
0
0
0
0
0
0