Аляксандр Лукашэнка прызначыў намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскага парадку — Мікалая Мельчанку. Той раней працаваў на аналагічнай пасадзе ў міліцыі Мінаблвыканкама.

Адпаведны ўказ быў падпісаны 11 студзеня.

Раней пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў займаў Яўген Палудзень, які быў затрыманы ў пачатку кастрычніка. Яму інкрымінуецца злоўжыванне ўладай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0