Новым намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў Мікалай Мельчанка з Мінаблвыканкама.
Аляксандр Лукашэнка прызначыў намеснікам міністра ўнутраных спраў — начальнікам міліцыі грамадскага парадку — Мікалая Мельчанку. Той раней працаваў на аналагічнай пасадзе ў міліцыі Мінаблвыканкама.
Адпаведны ўказ быў падпісаны 11 студзеня.
Раней пасаду намесніка міністра ўнутраных спраў займаў Яўген Палудзень, які быў затрыманы ў пачатку кастрычніка. Яму інкрымінуецца злоўжыванне ўладай.
Цяпер чытаюць
«Стрэльба калі і стрэліць, то наўрад ці кулямётнай чаргой». Максім Знак ацаніў рэальнасць пагроз беларускай прапаганды пазбавіць грамадзянства палітэмігрантаў
Каментары