21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, РНКА «Беларусы Масквы» запрашае на літаратурна-музыкальную вечарыну. Запланавана:

— «Наша мова: мінулае, сучаснасьць, будучыня» — Міхась Скобла, беларускі паэт, парадыст, перакладчык, эсэіст; Алег Трусаў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, археоляг, гісторык беларускай архітэктуры, палітык і грамадзкі дзеяч;

— дакументальныя фільмы па гісторыі і культуры беларусаў;

— выступленні майстроў мастацкага слова Алеся Кажадуба, Івана Карэнды;

— творчая дыскусія сяброў Нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Масквы»;

— выступленні беларускіх студэнтаў ды аспірантаў творчых ВНУ Масквы.

Дзе гэта будзе:

Метро «Красные ворота», Новая Басманная вуліца, 4;

Маскоўскі дом нацыянальнасцяў, зала № 2;

пачынаем а 18-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?