Камісія па санкцыях пры МЗС Мальты прыняла дакумент, якім уводзіць пакаранне за парушэнне ўведзенага Еўрасаюзам рэжыму санкцый супраць Беларусі: 116,47 тысяч еўра ці да 5 гадоў турэмнага зняволення.

Як адзначае партал MaltaToday, у першую чаргу такое рашэнне выклікана ўдзелам у жыцці краіны беларускага бізнэсмэна Уладзіміра Пефціева, які ўключаны Захадам у спіс неўязных, а яго кампаніі «Белтехэкспарт», «Спорт-пары» і «БТ-Камунікацыі ў чорны спіс суб’ектаў гаспадарання.

Цікавасць мальтыйскай прэсы да асобы Пефціева абумоўленая тым, што з 2005 года ён увесь час пражываў на Мальце.

У лютым 2010 гады Пефціеў атрымаў ва ўладаў Мальты дазвол на працу і дагэтуль мае пасаду дырэктара па маркетынгу мальтыйскай кампаніі Samuel International.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?