«Мы ніколі не будзем прадаваць кантрольны пакет «Беларуськалія», — заявіў сёння журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, гэта было б злачынства ў адносінах да народа, БелТА.

Адказваючы на пытанне журналістаў, ці праходзяць перамовы з кампаніяй Indian Potash Ltd, якая раней выказвала зацікаўленасць купіць долю «Беларуськалія» або заключыць з беларускім бокам доўгатэрміновы кантракт, першы віцэ-прэм'ер паведаміў, што такія перамовы на сёння не вядуцца.

У той жа час Лукашэнка, выступаючы ў парламенце з пасланнем 8 мая, заявіў,

што Беларусь гатова прадаць «Беларуськалій» за 30—32 млрд даляраў.

«Мы гатовыя, я ўжо які раз паўтараю, прыватызаваць нават «Беларуськалій», дзе рэнтабельнасць 70-100%. Але гэта пытанне цаны.

І цану мы назвалі — сёння гэта ўжо не 30 мільярдаў, а 32 мільярды даляраў. Ахвотныя — прыходзьце.
Няма ахвотных. Ну што ж... Няма і няма. Прадпрыемства сёння працуе, людзі атрымліваюць заработную плату, мы гандлюем калійнымі ўгнаеннямі лепш, чым любая кампанія ў свеце» (цытата паводле афіцыйнай стэнаграмы).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?