У апошні час на замежныя візы ў грамадзян ўстойлівы попыт. Гэтым вырашыў скарыстацца 25-гадовы жыхар горада Гродна, які размясціў на форуме аб’яву аб садзейнічанні ў іх атрыманні. Жадаючыя не прымусілі сябе доўга чакаць.

За прыстойныя грошы хлопец «адкрываў» візы не ў адпаведным консульстве, а проста ў сябе ў кватэры пры дапамозе камп’ютарнай тэхнікі,
прычым рабіў працу настолькі прымітыўна, што адрозніць арыгінал ад вырабленага ім дакумента было зусім нескладана. Толькі вось удзячныя кліенты ва ўпор не заўважалі падман.
Падазраваны прапаноўваў не толькі візы, але і кантракты на працу ў Іспанію. Усе дакументы ён вырабляў пры дапамозе графічных рэдактараў у сябе на камп’ютары, пасля чаго раздрукоўваў на звычайнай паперы і ўклейваў ў пашпарт.
У адным з апошніх выпадкаў ад трох пацярпелых ён атрымаў каля двух тысяч даляраў. Неўзабаве пра прадпрымальнага грамадзяніна стала вядома міліцыі. Пры дапамозе байцоў АМАПу яго затрымалі падчас атрымання грошай. У яго канфіскавалі камп’ютэрную тэхніку, электронныя носьбіты з выявамі дакументаў, некалькі пашпартоў з візамі, а таксама 15 тысяч фальшывых еўра, якія ён таксама вырабіў па месцы жыхарства. З якой мэтай ён гэта зрабіў, яшчэ трэба высветліць.
Затрыманы прызнаецца ў зробленым, аргументуючы свае паводзіны тым, што хацеў зарабіць.

Крымінальная справа распачатая па артыкуле «Махлярства». Ніхто з кліентаў махляра яшчэ не спрабаваў выехаць за межы Беларусі, што пацягнула б дадатковыя выдаткі і перажыванні пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?