Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік лічыць, што Беларусі ў хуткім часе рэальна выйсці на ўзровень мінімальнай зарплаты ў 500 долараў.

«Сёлета сярэдняя зарплата ў краіне павінна дасягнуць 500 долараў, гэта пацвярджаецца і статыстыкай. З 57 пазіцый, якія кантралюе Белстат, зарплаты ў 500 долараў дасягнулі 22 пазіцыі, 400 долараў — яшчэ 14. На маю думку, пасля выхаду сярэдняй зарплаты на 500 долараў нам неабходна ісці да мінімальнай зарплаты ў 500 долараў. На мой погляд, гэта рэальна», — заявіў Леанід Козік.

Што да дапамог па беспрацоўі, то, на яго думку, іх нізкі памер не з’яўляецца актуальнай праблемай на сёння. «Беспрацоўе ў нас 0,9%. Няхай, гэта афіцыйнае беспрацоўе. Але я ведаю, што працоўных месцаў — мора. Аб’яў аб прыёме на працу — мора. Калі чалавеку трэба зарабіць рубель, то магчымасць ёсць», — упэўнены кіраўнік ФПБ.

Ён дадаў, што некаторыя беспрацоўныя «носам круцяць», не згаджаючыся на выкананне пэўных работ. «А што да дапамогі, яе ж нядаўна паднялі: яна была ў раёне 40 тысяч, цяпер 121 тысяча. У той жа час, калі чалавек не можа працаваць, напрыклад, па інваліднасці, ён атрымлівае іншыя дапамогі», — адзначыў старшыня федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?