За чатыры месяцы 2012 года ў Магілёве пазбавіліся бацькоўскай апекі 52 дзіцяці, з якіх 11 — да трох гадоў. Такія даныя былі апублікаваныя 6 чэрвеня на пасяджэнні Магілёўскага гарвыканкама.

Намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх гарвыканкама Алена Троцкая адзначыла, што за аналагічны перыяд 2011 года было прынята рашэнне забраць 26 дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне.

«Колькасць дзяцей, якія маюць патрэбу ў дзяржаўнай абароне, павялічылася ў два разы, пры гэтым 63,5% гарадскога паказчыку даў Ленінскі раён, — заявіла Троцкая. — Асноўная прычына пастаноўкі на ўлік і забрання дзяцей звязана са злоўжываннем алкаголем бацькамі».

Паводле яе слоў, за чатыры месяцы 2012 года ў біялагічныя сем’і было вернута 33,3% забраных раней дзяцей (12 з 36), што на 20% ніжэй за паказчык мінулага года.

У той жа час у Магілёве знізілася колькасць дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — 517 за чатыры месяцы 2012 года ў параўнанні з 659 за аналагічны леташні перыяд. Непаспяховымі на гэты час у горадзе з’яўляюцца 330 сем’яў.

Тым часам, як лічаць у камісіі, чым раней прызнаюць, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, тым хутчэй у іх сем’ях можа нармалізавацца сітуацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?