У сталіцы плянуюць будаваць ходнікі зь літога гумаасфальту. Літы гумаасфальт воданепраніцальны, менш успрымальны да гарачых сонечных промняў.
Новыя матэрыялы і тэхналёгіі будуць прымяняцца ў Менску і на рамонце дарожнага палатна. Для гермэтызацыі стыкаў асфальтабэннага пакрыцьця, дзе найперш і ўтвараюцца яміны, будзе выкарыстоўвацца спэцыяльная бітумна-палімерная стужка, якую распрацаваў Беларускі дарожны навукова-дасьледчы інстытут. Апроч таго, асфальтабэтонныя заводы плянуюць павялічыць тэрмін службы дарожных пакрыцьцяў дзякуючы прымяненьню нафтабітумаў, мадыфікаваных сынтэтычных дадаткаў.
0
0
0
0
0
0