Як паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка,

выязное судовае пасяджэнне адбудзецца 28 жніўня ў глыбоцкай калоніі № 13.

Трапіць камусцьці акрамя адваката туды не атрымаецца.

Змітру Дашкевічу застаецца адсядзець 5 месяцаў. Але ў выпадку, калі яго прызнаюць вінаватым, пагражае новы тэрмін — да года пазбаўлення свабоды.

Вядома, што адміністрацыяй калоніі ён быў ахарактарызаваны адмоўна:

«не паддаецца перавыхаванню, адмоўна ўплывае на іншых зняволеных і кіруецца сваімі інтарэсамі».

18 снежня 2010 года Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі ў сталіцы па абвінавачванні ў збіванні двух мінчан. 24 сакавіка 2011 года Дашкевіч быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Праваабаронцамі прызнаны палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?