Здарэнні22

П'яны мінчук пабіў сяброўку і пагражаў узарваць атамную бомбу. Што вырашыў суд?

48-гадовага жыхара сталіцы асудзілі за прычыненне лёгкага цялеснага пашкоджання і лжывае паведамленне аб небяспецы.

Падрабязнасці справы прыводзяць «Мінск-Навіны» са спасылкай на пракуратуру.

У злашчасны дзень мінчук выпіваў са сваёй сужыцелькай. Паміж імі здарылася сварка, падчас якой мужчына ўдарыў жанчыну па патыліцы і штурхнуў. Тая, ударыўшыся, упала.

Сужыцелька сышла, але ў пад'ездзе ёй стала блага. Суседзі выклікалі хуткую.

Крыўдзіцель стаў званіць у міліцыю і паведамляць пра выбух, які нібыта рыхтуецца ў ягонай кватэры. Калі на выклік прыехаў нарад, то ён дзверы не адчыніў, а зноў пазваніў па нумары 102 і запатрабаваў убраць міліцыянераў, інакш ён узарве атамную бомбу, якая ў яго ёсць, альбо адкрые газ і чыркане запалкай.

У выніку дэбашыра затрымалі. Супраць яго завялі крымінальную справу. Віну мінчук прызнаў часткова — ён адмовіў, што біў сваю сужыцельку.

У выніку яму прызначылі два гады хатняй хіміі, а таксама канфіскавалі тэлефон. Акрамя таго, мужчыну прымусова будуць лячыць ад алкагалізму і наркаманіі.

Каментары2

  • Ёсік
    14.05.2024
    А чаму не прапанавалі ўступіць у адмысловы атрад "бамбардзір" карпенкова? Бабе глузды строс, а яму хатняю хімію. Мо шчэ выбачыліся?
  • Глауурач РБ
    14.05.2024
    Выписать курс швяйцарскага гелю ад алкаголю.

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод17

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

У Францыі зноў абвастрылася спрэчка вакол карціны Марка Шагала пад столлю Парыжскай оперы2

У Нью-Ёрку аднавілі Вежы-блізняты ў натуральную велічыню з дапамогай 2977 дронаў — па колькасці ахвяр тэракта 11 верасня2

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў73

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ8

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка4

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць