Беларусь працягвае бязмытны рээкспарт расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў, нягледзячы на заявы афіцыйнага Менску аб спыненьні гэтага бізнэсу, піша агенцтва Reuters.

«Беларусы сказалі, што зразумелі, але нічога не зразумелі», – цытуе Reuters: неназваную крыніцу ў расейскіх урадавых колах, –

«Яны працягваюць пампаваць растваральнікі (на экспарт). Мы гаворым пра мільёны тон».

Гэты ж расейскі ўрадовец у інтэрвію агенцтву ацаніў на мільярд даляраў страты расейскага бюджэту ад сёлетняга бязмытнага экспарту зь Беларусі 3-х мільёнаў тон нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў і разбаўляльнікаў.

Раней прэм'ер-міністар Беларусі

Міхаіл Мясьніковіч заявіў, што «апошні чыгуначны груз» з растваральнікамі быў адпраўлены зь Беларусі на экспарт 4 жніўня.
Мясьніковіч зьбіраецца абмеркаваць сытуацыю з прэм'ер-міністрам Расеі Дзьмітрыем Мядзьведзевым у пятніцу – на саміце СНД ў Кіеве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?