Урачыстая цырымонія адкрыцця новага будынка цэнтральнага апарату ААТ «ААБ Беларусбанк» адбылася 17 кастрычніка ў Мінску.

Удзел у мерапрыемстве прынялі прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык, міністр эканомікі, намеснік старшыні наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк» Мікалай Снапкоў, кіраўніцтва горада і Маскоўскага раёна Мінска.

Сяргей Пісарык на цырымоніі адкрыцця новага будынка адзначыў, што галоўнай мэтай пры праектаванні і будаўніцтве новага будынка цэнтральнага апарату Беларусбанка было не паляпшэнне жыццёвых умоў, калі гаварыць вобразна, а ў першую чаргу жаданне рэалізаваць лепшыя практыкі банкаўскага абслугоўвання.

Новы будынак дасць магчымасць банку больш паўнацэнна кіраваць сеткай структурных падраздзяленняў (сёння іх больш за 2 тыс.), цэнтралізаваць бізнес-функцыі, актыўней развіваць ІТ-тэхналогіі.

«Таму новы будынак цэнтральнага апарату я сёння разглядаў бы не як новы офіс, а як новую фабрыку сучасных банкаўскіх тэхналогій і прадуктаў, як гучна гэта ні гучала б. Напрыклад, наш новы цэнтр апрацоўкі даных не будзе мець аналагаў у Беларусі па тэхнічных і тэхналагічных характарыстыках. Ён дасць магчымасць нам на працягу дзясяткаў гадоў развіваць нашу банкаўскую інфармацыйную сістэму без дадатковай мадэрнізацыі інжынерных сістэм», — сказаў Сяргей Пісарык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?