Выбітны нямецкі футбаліст Міхаэль Балак, які нядаўна абвясціў пра завяршэнне сваёй кар’еры, быў затрыманы ў сераду дарожнай паліцыяй Іспаніі за надта хуткую язду.

Максімальна дазволеная хуткасць перамяшчэння па іспанскіх магістралях складае 120 кіламетраў у гадзіну, Балак жа вёў свой ​​аўтамабіль на хуткасці 211 км/г. Паводле іспанскіх законаў Міхаэлю пагражае, як мінімум, штраф памерам 450 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?