22 кастрычніка Лідскім раённым аддзелам Следчага камітэта ўзбуджаная справа па ч. 1 арт. 14 і п. 1 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (замах на забойства двух асоб).

Як распавёў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік СК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч, паведамленне аб злачынстве паступіла, калі ў лідскую лякарню прывезлі з агнястрэльным раненнем грудной клеткі непрацуючага, раней судзімага мясцовага жыхара 1985 года нараджэння, а яго знаёмы 1970 года нараджэння звярнуўся ў тую ж медустанову з непранікальным агнястрэльным раненнем брушной сценкі.

Падчас агляду месца здарэння і правядзення іншых следча-аператыўных мерапрыемстваў высветлена, што ў жыхароў Ліды страляў з абрэза паляўнічай стрэльбы мясцовы непрацуючы, раней судзімы жыхар 1965 года нараджэння.

Падазраваны затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Крымінальная справа прыняла да вытворчасці следчае ўпраўленне УСК па Гродзенскай вобласці.

Падазраваны змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Найбольш верагодным матывам злачынства з’яўляюцца асабістыя непрыязныя адносіны паміж ім і пацярпелымі.

Як паведаміў сайту УУС Гродзенскага аблвыканкама намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку абласной міліцыі Андрэй Кудрыцкі, для пошуку злачынца ў горадзе і бліжэйшых раёнах быў уведзены план «Сірэна». На пошукі падазраванага быў арыентаваны ўвесь асабісты склад Лідскага РАУС.

Па словах Кудрыцкага,

і пацярпелыя, і падазраваны раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, з прычыны чаго ў іх час ад часу ўзнікалі канфлікты.
Двое з іх учора прызначылі сустрэчу, каб разабрацца ў некаторых супярэчнасцях. У ходзе яе паміж крымінальнікамі здарыўся канфлікт, і падазраваны, дастаўшы з торбы абрэз, па чарзе стрэліў у кожнага з апанентаў, пасля чаго схаваўся ў лесе. У лякарні пацярпелыя аб тым не распавялі. Уся абставіны аператыўнікам давялося высвятляць самастойна.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?