Старшынём журы асноўнага конкурсу ігравога кіно кінафестывалю «Лістапад» стаў расійскі кінарэжысёр, акцёр і сцэнарыст Андрэй Звягінцаў. Ганаровым госцем фестывалю стаў рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Карэн Шахназараў.

«На журы ляжыць адказнасць гранічна простая — выбраць лепшае з таго, што нам будзе дадзена. Я думаю, мы справімся з гэтай задачай.

Бытуе меркаванне, што старшыня журы цісне на астатніх членаў журы, але мы будзем усё вырашаць дэмакратычным шляхам»,
— адзначыў Андрэй Звягінцаў.

На пытанне, чаму ён згадзіўся ўзначаліць журы асноўнага конкурсу ігравога фестывалю, Звягінцаў адказаў: «Праграмны дырэктар фестывалю Ігар Сукманаў быў вельмі настойлівы. Дзякуючы яму я тут».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?