Рыцары ў ратушы

 

20 сакавіка полацкі ваярска-гістарычны клюб “Жалезны Воўк” у віцебскай ратушы наладзіў выставу сярэднявечнага рыцарскага ўзбраеньня, рэканструкцыю якога палачане робяць сваімі рукамі. Гэта ўжо трэцяя падобная выстава, да гэтага сваё майстэрства «рыцары» дэманстравалі ў полацкім краязнаўчым музэі і браслаўскім музэі народных рамёстваў. Палачане ня толькі ўласнаручна вырабляюць мячы, шаломы і дасьпехі, але й бяруць удзел у рыцарскіх турнірах. Вось і на адкрыцьці віцебскай выставы “ваўкі” наладзілі сваё “кароннае” інсцэнаваньне “Ў карчме” — у полацкім шынку сустракаюцца нямецкія і беларускія рыцары і, падпіўшы піва, дужаюцца на мячах. Канчаецца ўсё без крыві — агульным сьпевам песень і новым півам. Гэтую сваю тэатральную дзею “ваўкі” паказвалі на вуліцы перад уваходам у ратушу. Вядома, на дзею гледачоў сабралося шмат. У акцыі браў удзел і полацкі мастак Алег Елізараў. Ён задумаў новы праект, які ўмоўна называецца “Сармацкі партрэт”. Першы з партрэтаў сэрыі быў прадстаўлены на выставе.

Алесь Козік


Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0