Любы хіт-парад, а тым болей вызначэньне дзесяці знакавых жанчын краіны, патыхае суб’ектывізмам і нават трошкі карупцыяй. Таму лепш за ўсё адразу заявіць, што ты ў гэтай сфэры дылетант, або прапанаваць нейкі навуковы крытэр выбаркі.

Напрыклад, клясыфікаваць усіх прадстаўніц жаночага полу ў адпаведнасьці стандарту прыгажосьці Наомі Кемпбэл. А паколькі зрабіць гэта эмпірычна — вялікі гемарой, я прапаную вывесьці гарачую абойму беларускіх фэмінаў па апазыцыі да самых папулярных антыжаночых забабонаў: якая беларуска і ў якой вобласьці найбольш падрывае падмуркі патрыярхальнай сьвядомасьці. Як казала вядомая фэміністка Вірджынія Вульф, «гісторыя антыфэмінісцкіх тэорыяў нават больш цікавая, чым гісторыя фэмінізму». У якасьці гіда ў сьвет патрыярхальнай думкі была выкарыстаная кніга Крысьціны Бард «Стагодзьдзе антыфэмінізму» (Fayard, Paris, 1999) і ўласьцівыя мне стэрэатыпы (мужык я ці не?!).

«Усе бляндынкі — дурніцы»

Ганна Кісьліцына

Тэорыя гопніцкага мачызму выведзеная ў побытавых анэкдотах кшталту «Як зрабіць, каб у бляндынкі гарэлі вочы? — Пасьвяціць у вуха ліхтарыкам». Які аблом чакае пераносчыка такога кшталту стэрэатыпаў, калі ён сунецца да Ганны Кісьліцынай! Кісьліцына, літаратурны крытык, супрацоўніца Інстытуту літаратуры Акадэміі навук, адным толькі выразам «сэміялёгія ў яго яшчэ ня вырасла» можа прымусіць кавалера назаўсёды зразумець сваю гендэрную непаўнавартасьць.

Калясальнае значэньне Кісьліцынай для сучаснай культуры ў тым, што, разбураючы міт бляндынкі як істоты, абсалютна пазбаўленай рэфлексіўных здольнасьцяў, яна стварае і рэпрадукуе новы правакацыйны міт белавалосай фурыі, пакідаючы мясцовых мача зь яшчэ больш непахісным перакананьнем: «Усе бабы — дурніцы». Але гэта ўжо гучыць з павагай.

«Фэміністкі — замежныя агенткі

і жыдамасонкі»

Наста Неказакава

Радзімай фэмінізму быў туманны Альбіён, таму ў шматлікіх краінах жаночы актывізм лічыўся інтрыгамі МІ-5 або дзейнасьцю жыдамасонаў. Эдуар Друмон, актывіст францускай праварадыкальнай «Action Francaise», выбухнуў у 1907 г. патасным памфлетам «Du mariage», дзе намагаўся давесьці, што права на разводы, сьвецкая адукацыя для дзяўчынак і дашлюбныя сувязі — справа рук габрэйскага лобі, якое з часоў Дрэйфуса марыць парушыць палітычны мір і мэханізмы рэпрадукцыі французаў. Калі гэта так, усе тагачасныя агенты, або, лепей сказаць, агенткі масонаў і Даўнінг-стрыт — проста халтуршчыцы. Прыблізна восьмы год жыве ў Беларусі расейская нелегалка Насьця Неказакава, якая прыклала руку да стварэньня такой колькасьці экалягічных, культурніцкіх і жаночых ініцыятываў, што на шпіёнскія ганарары павінна была, як той Бонд, даўно катацца на «Aston-Martin DB5». А яна ўсё тышчу страляе.

Пасьля краху Батысты Фідэль спэцыяльным дэкрэтам надаў Чэ Гевару кубінскае грамадзянства за ягоную ролю ў рэвалюцыі. Цікава, ці атрымае некалі Неказакава беларускі пашпарт за грандыёзны ўклад у моладзевы рух на «сінявокай»?

«Жанчына і прагрэс несумяшчальныя»

Вера Бурлак

...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0