На 11‑гадовага гімназіста ўпаў судзейскі памост.

У Баранавiчах днём на тэнiсным корце санаторыя‑прафiлакторыя «Магiстраль» быў сьмяротна траўмаваны падлетак. Паводле даных аддзела iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, здарэнне было зафiксавана каля паловы другой дня. Вiталь, вучань 5‑га класа адной з гiмназiй, паводле папярэдняй iнфармацыi, стаў ахвярай няшчаснага выпадку: на хлопчыка ўпаў судзейскi памост. Праверку гэтага здарэння праводзiць транспартная пракуратура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?